Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прыняла расейскую прапанову тарыфаў на транзыт нафты


Міністэрства гандлю Беларусі вызначыла (PDF) новыя тарыфы на транзыт расейскай нафты празь Беларусь. На гэты раз тарыфы вырасьлі на столькі, на колькі прапаноўвала Масква.

Тарыфы на маршрутах «Полацктранснафты Дружба» падвысіліся на 11,76% — менавіта на столькі, на колькі прапаноўвала расейская «Транснефть». На маршрутах «Гомельтранснафты Дружба» тарыфы вырасьлі на 7,7% — «Транснефть» прапаноўвала падвышэньне на 5,8%, але Фэдэральная антыманапольная служба Расеі палічыла абгрунтаваным падвышэньне на 7,7%.

Беларусь жа першапачаткова хацела падвысіць тарыфы на 50% (прыняла рашэньне безь неабходнай згоды Масквы), затым на 20,5% (гэта была ўжо не пастанова, а прапанова Маскве).

Гэтыя тарыфы — толькі адзін са складнікаў нафтагазавай спрэчкі Беларусі і Расеі, якая прадоўжылася ў 2017 годзе.

Дыпляматыя скандалу і «нафтагазавая вайна»

Беларусь так і не пагасіла недаплату за пастаўлены ў 2016 годзе газ, якая складае 281 мільён даляраў. Беларускі бок заяўляў, што перавёў Расеі нейкі аванс (колькі, за што і зь якіх сродкаў — невядома), ды Расея вярнула пераведзеныя грошы, бо чакае поўнай аплаты. Масква кажа пра газ, што ўсё будзе добра. Менск — што ў газавым пытаньні няма роўных умоў для ўсіх.

Таксама Беларусь чакае аднаўленьня паставак расейскай нафты ў поўным аб’ёме: дамаўляліся на 24 млн тон нафты за год, а за 2016 год было пастаўлена толькі 18 млн тон. Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў абяцаў, што пастаўкі ў ранейшых аб’ёмах будуць адноўленыя пасьля вырашэньня спрэчных пытаньняў.

У Беларусі ёсьць і свае радовішчы нафты, але здабыча непараўнальная з аб’ёмамі паставак з Расеі. Тым ня менш нават невялікае ўласнае радовішча нафты важнае для Беларусі з шэрагу прычынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG