Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі згубілі зьняволенага апазыцыянэра Дадзіна


Ільдар Дадзін у аўтазаку пасьля затрыманьня, жнівень 2014 году
Ільдар Дадзін у аўтазаку пасьля затрыманьня, жнівень 2014 году

Праваабаронцы і сваякі расейскага апазыцыйнага актывіста ня могуць адшукаць асуджанага на 2,5 года калёніі і этапаванага ў невядомым кірунку на пачатку сьнежня 2016 году Ільдара Дадзіна.

Яны шлюць у Фэдэральную службу выкананьня пакараньняў патрабаваньні паведаміць пра месца знаходжаньня Ільдара Дадзіна, бо баяцца за ягонае жыцьцё і здароўе. Канкрэтнага адказу пакуль не атрымана. Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека абавязаў Расею да 9 студзеня паведаміць, дзе знаходзіцца зьняволены актывіст.

Лідэр руху «За правы чалавека» Леў Панамароў сьцьвярджае, што 30 сьнежня тэлефанаваў начальніку службы выкананьня пакараньняў, і той заявіў, што сам ня ведае, дзе Дадзін.

У сацыяльных сетках неабыякавыя публікуюць допісы аб сытуацыі з хэштэгам #ГдеИльдарДадин, а жонка Дадзіна Анастасія Зотава лічыць дні, цягам якіх ня ведае пра лёс мужа.

Дадзін першы ў Расеі асуджаны паводле артыкулу «неаднаразовае парушэньне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзеньня мітынгаў», прызнаны Amnesty International вязьнем сумленьня. Перад зьнікненьнем ён у дэталях распавядаў СМІ пра жорсткія катаваньні ў калёніі.

Чытайце падрабязьней на расейскай службе Свабоды >>>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG