Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная вэрсія міліцыі і вэрсія сваякоў параненага ў навагоднюю ноч істотна адрозьніваюцца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У навагоднюю ноч на пляцоўцы каля сваёй кватэры быў паранены 28-гадовы працаўнік «Кераміну». У яго двойчы страляў міліцыянт. Абодва шпіталізаваныя: міліцыянт — з чэрапна-мазгавой траўмай, гаспадар кватэры — з агнястрэльнымі раненьнямі.

На афіцыйным сайце гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў паведамляецца, што «па факце нападу на міліцыянта заведзеная крымінальная справа».

Паводле вэрсіі ГУУС, 1 студзеня 2017 году ў 6.40 жыхары аднаго з дамоў па праспэкце Любімава выклікалі міліцыю — суседзі гучна сьвяткавалі Новы год:

«Супрацоўнік міліцыі прыбыў, прадставіўся, патлумачыў прычыну візыту, папрасіў перастаць перашкаджаць суседзям. У адказ грамадзянін Г., які знаходзіщся ў стане моцнага алькагольнага апʼяненьня, раптам нанёс удар супрацоўніку міліцыі ў вобласьць грудзей, пасьля чаго яшчэ сэрыю ўдараў у галаву, а потым паспрабаваў завалодаць табэльнай зброяй міліцыянта.

Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў грамадзяніна аб выкарыстаньні табэльнай зброі, калі той ня спыніць сваіх супрацьпраўных дзеяньняў. Але дарэмна: правапарушальнік схапіўся за запясьце міліцыянта, спрабаваў вырваць пісталет. У выніку сяржант міліцыі ў барацьбе зрабіў папераджальны стрэл у бок, а потым два стрэлы зь пісталета, імкнучыся прычыніць нападніку найменшыя страты. Пасьля гэтага правапарушальнік быў затрыманы і дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя на лячэньне. Супрацоўнік міліцыі быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай і іншымі пашкоджаньнямі».

Паводле жонкі параненага гаспадара кватэры Анастасіі Г., як толькі яе муж адчыніў дзьверы, госьці пачулі крыкі і стрэлы. Як распавяла парталу tut.by https://news.tut.by/society/526018.htmlіт жонка параненага, першай у тамбур выбегла яе сястра, на якую міліцыянт наставіў пісталет. Жонка ўбачыла мужа, які ляжаў на падлозе ў лужыне крыві. Міліцыянт, што страляў, адразу ж зьбег. Потым Анастасія ўбачыла яшчэ дваіх міліцыянтаў, але яна ня ведае, прысутнічалі яны ў момант здарэньня ці падышлі пазьней.

Па словах сьведак, суседзяў працаўнік «Кераміну» быў цалкам спакойны чалавек, не валодаў навыкамі рукапашнага бою і ня меў пры сабе ніякай зброі.

Да разгляду справы падключыўся Сьледчы камітэт. 28-гадовы жыхар Менску знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG