«Прапануем усім патрыётам у навагоднюю ноч выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў пад бел-чырвона-белым сьцягам — віншаваць грамаду, фатаграфавацца і выкладаць фатаздымкі ў сацыяльныя сеткі з пазнакай #бчб2017», — напісаў Зьміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
У Менску актывісты «Маладога Фронту» плянуюць пачаць гуляньне а 23.45 на плошчы Кастуся Каліноўскага і абяцаюць за сымбалічнае ахвяраваньне забясьпечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сьцягам з тронкам.