Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты Euronews абвясьцілі страйк супраць скарачэньня ўкраінскай службы


Калектыў Euronews. 15 сьнежня 2016 году.
Калектыў Euronews. 15 сьнежня 2016 году.

Журналісты Euronews абвясьцілі 24-гадзінны страйк ў падтрымку ўкраінскай, пэрсыдскай і арабскай службаў, якія кіраўніцтва тэлеканала плянуе зачыніць або скараціць.

Страйк пачаўся апоўначы 15 сьнежня. Журналісты, а таксама супрацоўнікі тэхнічных службаў, якія падтрымалі страйк, ня будуць рыхтаваць выпускі навін. Супрацоўнікі карпарацыі выступаюць супраць плянаў кіраўніцтва скараціць з красавіка наступнага году ўкраінскую рэдакцыю празь недахоп фінансаваньня.

5 сьнежня журналісты Euronews упершыню ў гісторыі тэлеканалу правялі страйк. Тады яны, акрамя іншага, абвінавацілі кіраўніцтва ў цэнзуры і неабʼектыўным асьвятленьні інфармацыі.

Зь лютага 2015 году больш за палову акцый Euronews знаходзіцца пад кантролем эгіпэцкага мільярдэра Нагіба Савірыса. Бізнэсовец набыў іх неўзабаве пасьля візыту ў Эгіпэт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, што выклікала ў журналістаў асьцярогі адносна рэдакцыйнай палітыкі і незалежнасьці тэлеканалу.

У цяперашні час абмяркоўваецца набыцьцё значнай долі Euronews амэрыканскай карпарацыяй NBC News.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG