Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі міліцыя правярае, ці распаўсюджваў грамадзка-палітычны цэнтар парнаграфію


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

У Гомелі міліцыя праводзіць праверку паводле факту распаўсюду парнаграфіі з кампутараў апазыцыйнага грамадзка-палітычнага цэнтру, які месьціцца на вуліцы Палескай, 52.

«Пра гэта мы даведаліся ад суседзяў, — кажа гомельскі палітык і грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора. — 11 сьнежня міліцыянты наведалі суседнія з офісам прыватныя дамы, пыталіся, ці ёсьць у іх аргтэхніка, ці карыстаюцца інтэрнэтам, што думаюць пра дэмакратаў. Асноўныя пытаньні тычыліся распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў празь сеціва — суседзі падпісвалі нават пратаколы апытаньня».

Сам грамадзка-палітычны цэнтар міліцыя пакуль не наведвала.

У доме па Палескай, 52 праводзяцца сэмінары, сходы дэмакратычных арганізацыяў рэгіёну, сустрэчы з палітыкамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры й мастацтва. У верасьні, напрыклад, канцэрт Лявона Вольскага сабраў тут каля трохсот слухачоў. Пад гэтым адрасам зарэгістраваныя абласная арганізацыя Абʼяднанай грамадзянскай партыі, гомельскае аддзяленьне РГА «Прававая ініцыятыва».

Кіраўнік «Прававой ініцыятывы», юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што накіраваў 14 сьнежня ад імя сваёй арганізацыі ліст начальніку Чыгуначнага раённага аддзелу міліцыі з просьбай патлумачыць дзеяньні праваахоўных органаў у дачыненьні да офісу дэмакратычных арганізацыяў.

«Летась, — прыгадвае Судаленка, — ужо здаралася падобная сытуацыя. Міліцыя ўчыніла ператрус у грамадзка-палітычным цэнтры. З чатырох кампутараў забралі на экспэртызу сыстэмныя блёкі. Распачата была крымінальная справа з прычыны распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаньнем інтэрнэту, парнаграфія была нібыта адпраўленая ў падатковую інспэкцыю Савецкага раёну са скрыні sudalenka@mail.ru і IP-адрасу на Палескай, 52».

Праваабаронца патлумачыў, што ягоная скрыня была даўно ўзламаная, а спроба ўцягнуць іхны офіс у распаўсюд усялякай непатрэбшчыны — ня што іншае, як чарговая правакацыя, скіраваная на дыскрэдытацыю гомельскіх дэмакратычных актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG