Сотні сусьветаў, сыстэмаў пачакаюць, пакуль ты зашнуруеш свае чаравікі. А куды сьпяшацца? (За гэты час на Зямлі нарадзіліся 157 чалавек, памерлі...).
«Цьфу ты, забыўся на ключы! Давядзецца ісьці абутым па кватэры». (За гэты час на Зямлі здарыліся 7 землятрусаў і 658 пажараў...). «Вой, фу, ключы на месцы. Ня трэба яшчэ раз пыласосіць падлогу і дыван!» І вось ты шчасьліва ўсьміхаесься і крочыш па сваіх справах. А што, калі б застаўся дома? Усё б было значна горш на Зямлі. Гэта дакладна.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org