Акцэнтаваньне сродкамі масавай інфармацыі ўвагі на ілжывай інфармацыі і скандалах, якія ганьбуюць палітыкаў, зьяўляецца грахом, заявіў Папа Рымскі Францішак.
У апублікаваным сёньня інтэрвію бэльгійскаму каталіцкаму штотыднёвіку Tertio пантыфік сказаў, што распаўсюд дэзінфармацыі, магчыма, «наносіць самую вялікую шкоду, якую толькі здольныя спрычыніць мэдыі». Паводле папы Францішка, такія прыярытэты ў іх працы падобныя на капрафілію і могуць абярнуцца зьдзяйсьненьнем гэтага граху.