Паводле швэдзкага інфармацыйнага агенцтва ТТ, за Дылана прамову прачытае сябра Швэдзкай акадэміі Горас Энгдаль.
На цырымоніі Дылана будзе прадстаўляць амэрыканская сьпявачка Паці Сміт, якая выканае дыланаўскую кампазыцыю «A Hard Rain’s A-Gonna Fall» з 1962 году.
Боб Дылан раней паведаміў, што прымае Нобэлеўскую прэмію і яе грашовы эквівалент, але ня зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі яе ўручэньня ў Стакгольме.
Нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне літаратуры не ўпершыню адмаўляюцца асабіста прыехаць на цырымонію ўручэньня. У 2005 годзе ў Стакгольм не прыехаў брытанскі драматург Гаральд Пінтэр, у 2004 годзе — аўстрыйская пісьменьніца Эльфрыда Елінэк, у 1973 годзе — аўстралійскі пісьменьнік Патрык Уайт.