Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце доля беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасьці


У трэцім квартале 2016 года доля грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,7%, тады як у другім квартале — 5,5%, у першым — 5,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

БелаПан нагадвае, што бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 траўня па 30 чэрвеня 2016 года ў разьліку на месяц складаў 1 млн 699 тыс. 430 рублёў (без уліку дэнамінацыі).

Менш за 150 дэнамінаваных рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў на месяц у трэцім квартале бягучага года мелі 2,9% насельніцтва.

Як паведамлялася раней, грашовыя даходы ў студзені—верасьні 2016 года ў разьліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 508,2 рубля на месяц. Для параўнаньня: у студзені—верасьні 2015 года гэты паказчык складаў 488,5 рубля. Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, якія ўлічваюць інфляцыю, зьнізіліся за год на 7,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG