раніца, прыпынак, я счакаў, калі спыніцца тралейбус, зайшоў у першыя адчыненыя дзьверы.
кінуў заплечнік, ухапіўся за поручні, паехаў...
еду, назіраю, як сонца гуляе па вокнах і як навокал незвычайна прыгожа і цёпла, і ўжо пачынаю разважаць пра глябальнае пацяпленьне, пра тое, што і яно можа быць такім жа прыгожым, але сьмяротным...
можа апавяданьне пра гэта напісаць?
як раптам з-за адтуліны для квіткоў высунулася лысая галава ў сонечных акулярах і як закрычыць:
эй ты, плаці за праезд, в первые двері зашол, наглый такой! да?
я, эмммм, зьбіраўся плаціць, вы спакойней! я задумаўся...
знаю я такіх, задумчывых!
і што тут патлумачыш?
а.і. бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1