У контравыведцы Нямеччыны (Фэдэральным ведамстве аховы Канстытуцыі, BfV) выяўлены ісламіст, які меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.
Як паведамляе часопіс Der Spiegel, гэты чалавек, выкарыстоўваючы несапраўднае імя, публікаваў у Сеціве пасты ісламісцкага зьместу і спрабаваў перадаць «канфідэнцыйную інфармацыю, якая магла пагражаць бясьпецы ведамства».
Ягонае сапраўднае імя не называецца, але вядома, што ён ёсьць грамадзянінам Нямеччыны.