Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абмяркуе ініцыятыву Лукашэнкі наконт новага Хэльсынскага працэсу


Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын
Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў запусьціць міратворчы «менскі працэс» для ўрэгуляваньня дачыненьняў паміж Усходам і Захадам, аналягічна з Хэльсынскім працэсам. Эўразьвяз абмяркуе гэтую ініцыятыву.

Пра гэта заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын у інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь-1», паведамляе TUT.bу.

«Мы зьвярнулі ўвагу на гэтую прапанову, на стварэньне такога фармату, але пакуль ня можам камэнтаваць гэта. Як толькі мы атрымаем больш інфармацыі, то ўсе 28 краін — чальцоў ЭЗ абмяркуюць гэтую ініцыятыву і прымуць рашэньне», — сказала Віктарын.

Адпаведную прапанову Аляксандар Лукашэнка зрабіў падчас візыту ў Менск дэлегацыі ЭЗ у пытаньнях палітыкі і бясьпекі.

«Не магу не сказаць пра нашу заклапочанасьць нарастаньнем антаганізму паміж Эўразьвязам і Расеяй. Нам у Беларусі назіраць за гэтым і балюча, і трывожна. Разумеючы, што ні вам, ні Расеі, тым больш нам гэта ня трэба пры тых велізарных праблемах, якія сёньня існуюць у сьвеце і якія трэба вырашаць разам», — сказаў ён.

Лукашэнка прапанаваў запусьціць міратворчы «менскі працэс» дзеля ўрэгуляваньня дачыненьняў паміж Усходам і Захадам, аналягічна Хэльсынскаму працэсу, які ў выніку прывёў да стварэньня АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG