«Зьбяруцца тыя дэпутаты, якія засталіся вернымі Канстытуцыі і сваім выбарнікам. На жаль, многія ўжо ва ўзросьце, ёсьць праблемы са здароўем, але думаю, чалавек 15-20 будзе. Акрамя таго, мы запрасілі тагачаснага прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра і міністра працы Аляксандра Саснова, якія падалі ў адстаўку, не пагадзіўшыся з антыканстытуцыйным рэфэрэндумам, а таксама судзьдзя Міхаіл Пастухоў», — распавёў Свабодзе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія ўжо пацьвердзілі свой удзел у мерапрыемстве: Мечыслаў Грыб, Валер Шчукін, Андрэй Клімаў, Аляксандар Дабравольскі, Сяргей Калякін, Васіль Шлындзікаў, Станіслаў Багданкевіч ды іншыя.