Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус 7,2%. Рэальныя грашовыя даходы беларусаў паскорылі падзеньне


Згодна са зьвестамі, апублікаванымі Нацыянальным статыстычным камітэтам, рэальныя наяўныя грашовыя даходы (заробкі мінус падаткі і зборы з улікам інфляцыі) беларусаў працягвалі падаць: даходы за студзень—верасень 2016 году склалі толькі 92,8% ад такіх за студзень—верасень 2015 году.

Найбольш рэальныя наяўныя грашовыя даходы ўпалі за студзень—верасень у Гомельскай (на 9%) і Віцебскай абласьцях (8,9%), найменей — у Менску (5,6%) і Менскай вобласьці (5,8%).

Мінэканомікі прагназавала, што за першыя дзевяць месяцаў 2016 году рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў вырастуць на 0,1% да аналягічнага пэрыяду мінулага году, а за цэлы год — на 0,5%.

Падзеньне пры гэтым паскараецца. У студзені 2015 году рэальныя наяўныя грашовыя даходы скараціліся да студзеня 2014 году на 1,4%, за 2015 год да 2014-га — на 5,9%, за студзень 2016-га — на 5,4% да студзеня 2015-га.

За ўвесь 2015 год рэальныя грашовыя даходы беларусаў склалі 4,9 млн рублёў (старымі) на чалавека за месяц — гэта каля 312 даляраў па сярэднегадавым курсе. Сярэднія заробкі зьмяніліся з 6,023 млн рублёў (419 даляраў) у студзені да 7,424 млн (406 даляраў) у сьнежні 2015 году. У 2016 годзе заробкі пачалі падаць ня толькі ў далярах, але і ў рублях: за верасень 2015 году яны склалі 732 рублі (новымі), альбо 376 даляраў.

Аляксандар Лукашэнка ж даручыў (як даручаў і 10 гадоў таму) давесьці сярэднія заробкі да ўзроўню 500 даляраў за месяц. І тое пры ўмове росту прадукцыйнасьці працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG