«27 лістапада 1920 году патрыёты Беларусі ўзьнялі гераічнае паўстаньне за незалежнасьць нашай краіны. Сёлета ўшанаваньне гэтай слаўнай падзеі адбудзецца 26 лістапада: нас чакае традыцыйная вандроўка ў Слуцак і навакольле. Запрашаем патрыётаў да ўдзелу ў сьвяткаваньні 96-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну!», — пішуць маладафронтаўцы ў прэс-рэлізе.
Выезд аўтобусам зь Менску а 10.00 у суботу 26 лістапада. Тэхнічныя падрабязнасьці вандроўкі тут.