Як заявілі ў мінабароны РФ, у апэрацыі ўдзельнічаюць ваенныя самалёты з расейскага авіяносца «Адмірал Кузьняцоў», які прыбыў ва ўсходняе Міжземнамор’е на мінулым тыдні разам зь яшчэ некалькімі караблямі.
Паводле расейскіх СМІ, авіяўдары скіраваныя супраць групоўкі «Ісламская дзяржава» і баевікоў «Фронту Ан-Нусра».
Тым часам сырыйскія актывісты паведамляюць аб аднаўленьні удараў па занятых паўстанцамі ўсходніх раёнах Алепа.