Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі МЗС пра забарону іншаземцам перасякаць мяжу Беларусі з Расеяй: «Сытуацыя ў сьвеце кардынальна зьмянілася»


Ілюстрацыйнае фота. На пункце пропуску Смаленскай мытні
Ілюстрацыйнае фота. На пункце пропуску Смаленскай мытні

Падстаў для перасячэньня расейска-беларускай дзяржаўнай мяжы грамадзянамі трэціх краін няма. Да парушальнікаў могуць ужывацца санкцыі ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам.

Пра гэта на брыфінгу ў Маскве 10 лістапада паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.

Раней замежныя грамадзяне свабодна перасякалі расейска-беларускую мяжу, не праходзячы пашпартнага кантролю.

«Аднак цяпер сытуацыя ў сьвеце кардынальна зьмянілася, рэзка ўзрасьлі рызыкі, зьвязаныя з тэрарыстычнымі, міграцыйнымі пытаньнямі», — сказала прадстаўніца расейскага МЗС.

Яна адзначыла, што на гэтым участку мяжы расейскія кампэтэнтныя органы рэгулярна затрымлівалі асобаў, «якія ня мелі падставаў для ўезду ў РФ і ўяўлялі пагрозу бясьпецы».

Паводле дыпляматкі, дзейнае заканадаўства прадугледжвае ўезд іншаземцаў на тэрыторыю Расеі толькі празь міжнародныя пункты пропуску.

«На расейска-беларускай дзяржаўнай мяжы міжнародныя пункты пропуску адсутнічаюць — у сувязі з гэтым памежны кантроль асобаў і транспартных сродкаў на гэтым участку дзяржаўнай мяжы не ажыцьцяўляецца. Такім чынам, няма падставаў для перасячэньня расейска-беларускай дзяржаўнай мяжы грамадзянамі трэціх краін. Да парушальнікаў могуць ужывацца санкцыі ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам. Цяпер расейскімі ведамствамі вядзецца актыўная праца па пошуку выхаду з сытуацыі, якая склалася», — цытуе «РИА Новости» Захараву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG