Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР далучылася да польска-ўкраінскай Дэклярацыі памяці і салідарнасьці


Ілюстрацыйнае фота. Сэсія Рады БНР у Нью-Ёрку, 19 сакавіка 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Сэсія Рады БНР у Нью-Ёрку, 19 сакавіка 2016 году

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні далучылася да Дэклярацыі памяці і салідарнасьці, прынятай 20 кастрычніка Польшчай і Ўкраінай.

У дэклярацыі ўшаноўваецца памяць мільёнаў ахвяраў агрэсіі і акупацыі краінаў нацысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, змагароў антынацысцкага і антыкамуністычнага супраціву. Зьвяртаецца ўвага на пакт Молатава — Рыбэнтропа, які «прывёў да выбуху 1 верасьня 1939 году Другой сусьветнай вайны, выкліканай агрэсіяй Нямеччыны, да якой 17 верасьня далучыўся Савецкі Саюз». Таксама згадваецца Ялцінская канфэрэнцыя 1945 году, што прывяла да «зьняволеньня ўсёй Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, якое цягнулася паўстагодзьдзя».

У дэклярацыі таксама гаворыцца пра агрэсіўную зьнешнюю палітыку сучаснай Расеі, акупацыю Крыму, падтрымку і зьдзяйсьненьне Расеяй інтэрвэнцыі на ўсходзе Ўкраіны, што «нясе пагрозу міру і бясьпецы ўсёй Эўропы».

«Падкрэсьліваем неабходнасьць згуртаванасьці дзеяньняў у межах Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы супраць новых пагрозаў і выказваем падтрымку паглыбленьню супрацоўніцтва альянсу з Украінай і яе стратэгічнай мэце атрымаць сяброўства ў NATO, — гаворыцца ў канцы дэклярацыі. — Мы заклікаем усіх эўрапейскіх партнэраў паказаць адзінства і міжнародную салідарнасьць і абараняць аб’яднаную Эўропу ад вонкавай агрэсіі. Заклікаем народы ўсёй Эўропы памятаць аб прычынах і наступствах Другой сусьветнай вайны, а таксама прыкласьці супольныя намаганьні для абароны бясьпекі і свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG