Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заяўляе, што яе супернік ад рэспубліканцаў Дональд Трамп мусіць раскрыць любыя сувязі, якія ён можа мець з Крамлём. Клінтан выказала здагадку, што сувязі Трампа з Расеяй могуць быць зьвязаныя з тым, што амэрыканскія спэцслужбы называлі ўмяшаньнем Масквы ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
31 кастрычніка падчас выступу ў Агаё Гілары Клінтан заявіла, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «прыкладае намаганьні для абраньня Трампа». Яна выказала здагадку, што Крэмль арганізаваў кібэратакі супраць ЗША для дапамогі Трампу.
Дональд Трамп сыстэматычна абвяргае абвінавачваньні Гілары Клінтан, што Крэмль разглядае яго як патэнцыйнага «стаўленіка».
У Маскве таксама адмаўляюць абвінавачваньні адносна ўмяшаньня ў прэзыдэнцкую кампанію ў ЗША, абвінавачваючы Клінтан у распальваньні антырасейскай «гістэрыі» у сваёй кампаніі.
Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 8 лістапада.