Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ля Крыжа памяці зьявілася фашысцкая свастыка


Фашысцкае графіці зробленае на тыльным баку павільёна, што на прыпынку грамадзкага транспарту «Мясакамбінат». Насупраць прыпынку — Крыж памяці ахвярам масавых расстрэлаў.

Намаляваную свастыку ўбачылі тыя, хто прыйшоў сёньня да памятнага знаку, каб ушанаваць памяць забітых у часы сталінскага тэрору.

Свастыка на прыпынку
Свастыка на прыпынку

Адзін зь мінакоў паведаміў, што фашысцкае графіці зьявілася на прыпынку нядаўна. Мужчына выказаў меркаваньне, што ў гэтыя выходныя.

Крыж узвышаецца над кар’ерам, які на праспэкце Дзімітрава. Прыканцы 1980-ых тут выявілі чалавечыя парэшткі. Адмысловая камісія канстатавала: тут стралялі людзей. Сябры першай адраджэнскай арганізацыі Магілёва, мясцовай філіі «Мартыралёгу Беларусі» адшукалі сьведак тых падзеяў і запісвалі іх успаміны.

Крыж памяці
Крыж памяці

Да крыжа часта прыяжджаюць сваякі забітых. Людных памінальных акцыяў яны пазьбягаюць. Сёньня ля памятнага знаку былі выстаўленыя зьнічы, ляжалі сьвежыя кветкі.

Мясьціна, на якой Крыж, прызнаецца ўладаю як месца сталінскіх расстрэлаў. Камунальныя службы некалькі разоў мянялі састарэлыя крыжы на новыя. Летась вялікі Крыж усталявалі сябры таварыства беларускай мовы. Зроблены памятны знак у форме крыжа Эўфрасіньні Полацкай.

Крыжы сёньня
Крыжы сёньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG