Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Botanic project запісалі «А хто там ідзе?» на музыку Боба Марлі, пакуль іх вакаліст сядзіць у турме


Botanic Project
Botanic Project

Беларускі рэгі-гурт Botanic Project прадставіў на Tuzin.fm песьню «А хто там ідзе?» на верш Янкі Купалы 1905-1907 гадоў і музыку песьні «Exodus» славутага ямайскага рэгі-сьпевака Боба Марлі.

«Абодва аўтары гавораць пра тое ж самае: па сутнасьці, пра пакуты прыгнечанага народу і несправядлівасьць, якая чыніцца, пра гатоўнасьць гэтаму супрацьстаяць. Нам здаецца, што гэтая ідэя актуальная для нашай краіны як ніколі», — камэнтуе запіс вакаліст гурту Андрэй Багамолаў.

Да песьні мусіў запісаць бэк-вакал другі вакаліст гурту, Клім Малажавы, ды не пасьпеў: ад 27 ліпеня ён затрыманы праз крымінальную справу па незаконным абарачэньні наркотыкаў. Малажаваму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі, дата суду яшчэ не прызначаная.

У найбліжэйшы час пачуць Botanic Project можна будзе 12 лістапада ў маскоўскім клюбе «Сады Бабілёну» ці 24 лістапада — у менскім Beer&Wine.

«А хто там ідзе?» ня раз сьпявалі розныя беларускія музыкі, у тым ліку на музыку Курта Вайля. Песьня пад назвай «А хто там ідзе?» таксама ўвайшла ў 2014 годзе ў альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства», але Вольскі прасьпяваў тэкст, які толькі аддалена нагадвае купалаўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG