Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратара Менгарвыканкаму Алену Махор.
«Гарадзкія ўлады падтрымліваюць вулічны стрыт-арт, аднак гэта ня значыць, што камусьці будзе дазволена ўмешвацца ва ўжо створаныя ў горадзе работы. Учынак невядомага графіціста, які ўнёс зьмены ў малюнак пра дружбу Масквы і Менску, — гэта, перш за ўсё, непавага да расейскага мастака Артура Кашака і адкрытае хамства ў дачыненьні да менчукоў», — адзначыла Алена Махор.
Яна падкрэсьліла, што малюнак у любым выпадку адновяць у першапачатковым варыянце. Асоба графіціста будзе ўстаноўлена ў найбліжэйшы час.
«Мы прапануем мастаку да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна, у адваротным выпадку панесеныя горадам выдаткі будуць выстаўленыя яму ў судовым парадку», — падкрэсьліла Алена Махор.