Пра гэта паведаміў у суботу Кіеўскі нацыянальны акадэмічны тэатар рускай драмы імя Лэсі Ўкраінкі. Яна асабліва запомнілася кінагледачам па маленькай ролі сяброўкі кіраўніка банды ў фільме «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».
У паведамленьні тэатра на Фэйсбуку гаворыцца, што пайшла з жыцьця акторка, якая працавала на яго сцэне больш за 50 гадоў.
Валерыя Заклунная нарадзілася ў 1942 годзе ў Сталінградзе. У 1950 году сям’я пераехала ў Кіеў. У 1966 году Заклунная скончыла Школу-студыю МХАТ і з тых часоў працавала ў Кіеўскім акадэмічным рускай драматычным тэатры імя Лэсі Ўкраінкі.
У кіно Заклунная пачала здымацца з 1968 года. Сярод работ актрысы: Марыя Адзінцова ( «Сібірачка»), Кацярына Дзяругіна ( «Каханьне зямное» і «Лёс»).
Была дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад кампартыі Ўкраіны.
У Кіеве на 75 годзе жыцьця памерла савецкая і ўкраінская акторка тэатру і кіно Валерыя Заклунная.
Самае папулярнае
1