Упраўленьне занятасьці камітэту па працы, занятасьці i сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму апублікавала абноўлены сьпіс найбольш запатрабаваных на сталічным рынку працы спэцыялістаў, паведамляе БелаПАН.
На 1 кастрычніка 2016 году найбольш запатрабаванымі спэцыялістамі зьяўляліся:
- мэдсёстры (666 заяўленых вакансій),
- лекары-спэцыялісты (400),
- прадаўцы (248),
- кухары (247),
- інжынэры (220),
- прыбіральшчыкі памяшканьняў (187),
- спэцыялісты рознай кваліфікацыі (па 176),
- кантралёры-касіры (170),
- выхавальнікі, у тым ліку дашкольнай адукацыі (156),
- дырэктары і бэтоншчыкі (па 151),
- муляры (135),
- арматуршчыкі (125).
Агулам колькасьць заяўленых вакансій на прадпрыемствах Менску на 1 кастрычніка склала 7865.