Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэр Анджэй Вайда памёр у 90 год


Анджэй Вайда
Анджэй Вайда

Польскі кінарэжысэр Анджэй Вайда памёр ва ўзросьце 90 год, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Прычына сьмерці не паведамляецца, але вядома, што за некалькі дзён да сьмерці Вайду паклалі ў шпіталь. Пакуль не называецца і дата пахаваньня.

Анджэй Вайда — рэжысэр пяці дзясяткаў фільмаў, у многіх зь іх выступаў сцэнарыстам. Уладальнік ганаровага «Оскара», прэміяў «Сэзар» і «Фэлікс», спэцыяльнага прызу Канскага кінафэстывалю і доўгага шэрагу іншых узнагародаў, кавалер Ордэну Белага арла (найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы).

Вядомы сваімі фільмамі «Канал», «Зямля абяцаная», «Попел і дыямант», «Дантон», «Панны зь Вількі», «Чалавек з жалеза», «Катынь». Чатыры зь іх намінаваліся на «Оскара» як найлепшы фільм на замежнай мове. Сёлета на «Оскара» намінаваны яго апошні фільм — «Пасьлявіды», які распавядае пра «польскага Шагала», народжанага ў Менску Ўладзіслава Страмінскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG