Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына, параненая ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» ў Менску, у рэанімацыі


Пацярпелая ў выніку нападу маладога чалавека з бэнзапілой і сякерай на наведнікаў гандлёвага цэнтру «Эўропа» на вуліцы Сурганава ў Менску — жанчына 46 гадоў. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 1» у праграме «Панарама».

Жанчына цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі 10-га гарадскога клінічнага шпіталя. Злачынец нанёс ёй некалькi ўдараў сякерай у грудзі. Стан пацыенткі цяжкі.

8 кастрычніка ў 17.27 мянчук 1998 году нараджэньня, прыстойна апрануты, зайшоў у гандлёвы цэнтар з футаралам для гітары і бэнзапілой. На яго ніхто не зьвярнуў увагі. Завёўшы бэнзапілу, у 17:28 ён накінуўся на дзяўчыну, якая ад атрыманых траўмаў памерла. Затым дастаў з футаралу сякеру і пачаў пагражаць навакольным. Траўмы атрымала жанчына 46 гадоў.

Як паведамляецца, дзяўчына, што загінула, — супрацоўніца адной з крамаў.

Сыгнал у міліцыю паступіў у 17.34. На працягу некалькіх хвілінаў на месцы былі супрацоўнікі дэпартамэнту аховы МУС і патрульна-паставой службы міліцыі. Да таго часу нападніка ўжо затрымалі ахоўнікі гандлёвага цэнтру.

Галоўным сьледчым упраўленьнем СК распачата крымінальная справа ў ч. 2 арт. 139 КК (забойства).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG