Яна мяркуе, што Эдуарда прызнаюць вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці за выказваньні пра Расею як пра агрэсара і патэнцыйную пагрозу Беларусі. Яна заяўляе, што артыкул за распаўсюджваньне парнаграфіі зьявіўся таму, што «пасадзіць няма за што, але вельмі хочацца».
30 верасьня Эдуарда Пальчыса перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага. Працэс над Эдуардам Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка, яму пагражае да пяці гадоў абмежаваньня волі або да 4 гадоў пазбаўленьня волі. Пальчыс лічыць, што суд Цэнтральнага раёну прыняў сваё рашэньне аб прызнаньні артыкулаў экстрэмісцкімі без дасьледаваньня саміх артыкулаў, і накіраваў скаргу ў Менскі гарадзкі суд.