Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падвысіць напалову тарыфы на транзыт нафты



З 11 кастрычніка Беларусь увядзе новыя тарыфы на транспарт нафты магістральнымі трубаправодамі «Гомельтранснафты» і «Полацактранснафты» (галіны нафтаправоду «Дружба»), гаворыцца ў пастанове Міністэрства гандлю, апублікаванай на pravo.by. У мінулы раз тарыфы падвышаліся 1 лютага.

Цяпер тарыф за 1 тону без падатку на даданую вартасьць на кожным з трох кірункаў стане вышэйшым на 50%: 400,98 расейскага рубля за маршрут Унеча (Высокае) — Адамава Застава, 172,23 расейскага рубля за маршрут Унеча (Высокае) — Броды і 48,47 рубля за прыём і транспарт нафты маршрутам Невель (Вялікія Лукі) — Полацак — Высокае для далейшага яе транспартаваньня ў Нямеччыну, Чэхію, Славаччыну, Польшчу, Вугоршчыну і Ўкраіну.

Гэтыя тарыфы расейскі бок мае ўзгадніць да 1 лютага 2017 году.

Тым часам Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ, Расея ня хоча даваць зьніжкі, якія просіць Беларусь, і заяўляе пра доўг Беларусі за газ у памеры каля 300 мільёнаў даляраў.

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей прасіў ня зьвязваць «нафта-газавыя войны» са спробай нармалізацыі дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG