Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак: мінус 4% да мінулага году


Згодна са сьвежымі зьвесткамі Белстату, сярэдні заробак у Беларусі за жнівень 2016 году склаў 750 рублёў 30 капеек, альбо 382,7 даляра па курсе на 1 верасьня.

У рублях гэта толькі 96,1% ад сярэдняга заробку ў жніўні 2015 году (у далярах — 95,8%). Сярэдні заробак за першыя 8 месяцаў 2016 году склаў 711 рублёў 40 капеек — 95,9% ад такога самага пэрыяду летась.

Найбольшы сярэдні заробак за жнівень 2016 году, 1022 рублі 80 капеек, у Менску. Ён упаў ня так моцна, толькі на 1,7% да жніўня 2015 году. Найменшы, 645,3 рубля, у Магілёўскай вобласьці. А самае значнае падзеньне, на 7,2% (да 650,6 рубля), у Гарадзенскай вобласьці.

Найвышэйшы сярэдні заробак традыцыйна ў IT: 3304 рублі за жнівень, 3523,5 рубля за студзень-жнівень. Ён нават вырас на 14,2% у параўнаньні васьмі месяцаў з 2015 годам, але менавіта за жнівень застаўся амаль такі — упаў на 0,1%.

Найменей атрымліваюць работнікі галіны культуры — бібліятэк, архіваў, музэяў. У іх за жнівень было 418,7 рубля, што склала 95,3% да леташняга жніўня. Крыху больш атрымалі тыя, хто займаецца доглядам у спэцыялізаваных установах ці надае сацыяльныя паслугі: 423,8 рубля, што склала 93,8% да жніўня мінулага году.

Самае значнае падзеньне заробкаў — у сельскай гаспадарцы: мінус 11,8% да леташняга жніўня. Тым, хто працуе з расьлінамі, пашчасьціла меней за тых, хто працуе з жывёламі. За жывёлагадоўлю ў жніўні 2016 году давалі на 10,3% меней за жнівень 2015 году (533 рублі), за расьліны — ажно на 13,5% меней (618,7 рубля).

Падаюць ня толькі заробкі, але і валавы ўнутраны прадукт, таваразварот і грузаперавозы. Аляксандар Лукашэнка, які яшчэ нядаўна забараняў даваць эканоміцы «занадта пэсымістычныя ацэнкі», у верасьні раптам насьцярожыўся http://www.svaboda.org/a/lukasenka-raptam-nasciarozyusia-ekanomika-nie-rascie/28008978.html адсутнасьцю росту эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG