Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў дэпутатаў, якія ня трапілі ў новы склад Палаты прадстаўнікоў


Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі і мэдалямі шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў «за плённую дзяржаўную і грамадзкую дзейнасьць, значны ўнёсак у разьвіцьцё заканадаўства і парлямэнтарызму».

Адпаведны указ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дэпутат Сяргей Канопліч атрымаў ордэн Пашаны. Ларыса Багдановіч, Віталь Бусько, Віктар Валюшыцкі, Генадзь Грыцкевіч, Валянцін Жураўскі, Мікалай Іванчанка, Віктар Шчэцка і Сьвятлана Шылава атрымалі мэдалі «За працоўныя заслугі».

На выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся 11 верасьня, гэтыя дэпутаты не балятаваліся, і іх паўнамоцтва ў хуткім часе павінны скончыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG