Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч прачытала лекцыю ў Карнэльскім унівэрсытэце


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

«Я — гісторык душы. Гісторыя часта ставіцца да малога і чалавечага з высакамернасьцю і грэблівасьцю. У маіх кнігах гучыць цэлы хор,» — сказала беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у сваёй лекцыі ў Карнэльскім унівэрсытэце 12 верасьня.

У лекцыі, якая называлася «Галасы з народу: Узьлёт і падзеньне расейска-савецкай мары», пісьменьніца распавяла, як яна выпрацавала свой літаратурны стыль: калаж з чалавечых галасоў, якія ў сукупнасьці распавядаюць гісторыю чалавечай трагедыі — піша студэнтка Аманда Босуарт у інтэрнэтным выданьні хронікі Карнэльскага ўнівэрсытэту .

Аўтарка ўнівэрсытэцкай хронікі адзначае, што Алексіевіч сарвала бурлівыя воплескі, калі, гаворачы пра вайну, сказала: «Забіваць трэба ідэі, а не людзей».

Восем зь дзесяці чалавек адказваюць, што яны выбралі б моцную краіну.

«Алексіевіч лічыць, што мара аб свабодзе, якую разбудзіла перабудова, пацярпела паразу, бо савецкія грамадзяне ня ўмеюць жыць як свабодныя людзі... Калі яна пытае людзей, у якой краіне яны хацелі б жыць — моцнай ці такой, у якой чалавек адчувае радасьць ад жыцьця — восем зь дзесяці чалавек адказваюць, што яны выбралі б моцную краіну» — піша Босуарт.

Карнэльскі ўнівэрсытэт знаходзіцца ў мястэчку Ітака ў штаце Нью-Ёрк. Ён належыць да гэтак званай Плюшчавай лігі (Ivy League) — групы васьмі найбольш прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтаў, разьмешчаных у паўночна-ўсходняй частцы ЗША. На працягу гісторыі Карнэльскага ўнівэрсытэту, заснаванага ў 1865 годзе, 50 яго выпускнікоў сталі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі.

У 1948-1959 гг. у Карнэльскім унівэрсытэце выкладаў расейскую і эўрапейскую літаратуры Ўладзімір Набокаў, які ў той час напісаў свой вядомы і скандальны раман «Лаліта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG