Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афнагель, Вінаградаў і Дашкевіч заклікаюць на акцыю «Праспэкт нацыянальнага сьцяга»


19 верасьня а 19 гадзіне актывісты выйдуць на Кастрычніцкую плошчу і ўздымуць бел-чырвона-белыя сьцягі.

«19 верасьня 1991 году парлямэнт Беларусі зацьвердзіў дзяржаўнымі сымбалямі нашай краіны бел-чырвона-белы сьцяг і герб „Пагоня“, беларуская мова сталася адзінай дзяржаўнай, а краіна ад таго дня называецца — Рэспубліка Беларусь», — тлумачаць актывісты нагоду правядзеньня акцыі.

Ініцыятарамі акцыі выступаюць лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, а таксама моладзевыя актывісты Павал Вінаградаў і Яўген Афнагель.

«У 25-ю гадавіну гэтай вялікай даты запрашаем патрыётаў на сьвяточную акцыю „Праспэкт нацыянальнага сьцяга“. Разам уздымем уздоўж праспэкта нацыянальныя сьцягі, засьведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сьцяг жыве і хутка зноў станецца дзяржаўным сьцягам Беларусі!», — заявілі арганізатары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG