Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі ЦВК, яўка на выбары ў Палату прадстаўнікоў у сярэднім па Беларусі перавысіла 50%.
Найбольш выбары наведалі, па зьвестках ЦВК, у Гомельскай вобласьці (59,01%), найменш — у Менску (41,93%).
На датэрміновым галасаваньні, паводле ЦВК, бюлетэні атрымалі 31,29% выбарнікаў (зноў жа найбольш — па Гомельскай вобласьці, найменш — па Менску).
Сярэдняя яўка звыш 50% значыць, што на шмат якіх участках выбары фактычна адбыліся. На акругах, дзе выніковая яўка не дацягне да 50%, будуць прызначаныя новыя выбары, у якіх кандыдаты «няўдалага» туру, якія здымалі свае кандыдатуры, ня змогуць узяць удзел.