Аляксандар Лукашэнка будзе галасаваць у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры — на ўчастку № 509 Старавіленскай выбарчай акругі № 105.
Ад 8-ай раніцы на ўчастку для выбарнікаў арганізаваны буфэт, дзе без гандлёвых нацэнак прадаюць мясныя і рыбныя стравы, гародніну, садавіну, алькагольныя напоі і кандытарскія вырабы.