Пітсбург належыць да ліку 50 гарадоў сьвету, аб’яднаных у гэтак званай Міжнароднай сетцы гарадоў-прытулкаў (International Cities of Refugee Network), дзе могуць часова прабываць творцы, якім пагражае перасьлед у сваёй краіне. Галоўная кватэра згаданай міжнароднай сеткі знаходзіцца якраз у гэтым амэрыканскім горадзе.
У свой час месцам у такім горадзе-прытулку пакарысталася і сама Сьвятлана Алексіевіч, калі пражывала ў Гётэборгу ў Швэцыі. Швэцыя дае прытулак творцам пад перасьледам у 16 сваіх гарадах.
Пасьля цырымоніі адкрыцьця Сьвятлана Алексіевіч бярэ ўдзел у публічнай размове пра свой творчы мэтад з вядомым амэрыканскім журналістам і аўтарам нон-фікшн Філіпам Гурэвічам.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры 10 верасьня бярэ ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці «гораду-прытулку» (City of Asylum) у Пітсбургу ў ЗША — месца часовага пражываньня для пісьменьнікаў, якія, з увагі на палітычныя або іншыя рэпрэсіі, ня маюць магчымасьці свабодна працаваць у сябе на радзіме.
Самае папулярнае
1