Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook вярнуў выдалены раней ваенны здымак з аголенай віетнамскай дзяўчынкай


Эспэн Эгіль Хансэн і Марк Цукербэрг
Эспэн Эгіль Хансэн і Марк Цукербэрг

Гэта здарылася пасьля таго, як у сьвеце узьнялася хваля крытыкі гэтай сацыяльнай сеткі за цэнзуру.

Здымак быў апублікаваны на старонцы галоўнага рэдактара нарвэскай газэты Aftenposten Эспэна Эгіля Хансэна. Прычым, Facebook выдаліў ня толькі здымак, але і ўвесь пост Хансэна, прысьвечаны культавым вобразам вайны.

Хансэн напісаў адкрыты ліст уладальніку Facebook Марку Цукербэргу, у якім выказаў нязгоду з выдаленьнем фотаздымка сусьветна вядомага ваеннага фатографа Ніка Ута, на якім выяўлена група людзей, што трапілі пад бамбаваньне напалмам у Сайгоне, у тым ліку аголеная віетнамская дзяўчынка Фан Тхі Кім Фук. Здымак быў зроблены ў 1972 годзе Утам, які тады быў карэспандэнтам Associated Press. Здымак вядомы як «Напалмавая дзяўчынка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG