«Калі ў яго была мэта проста падтрымаць расейскую каманду, спартсмэнаў, якія рыхтаваліся чатыры гады, а некаторыя і ўсё жыцьцё, да гэтай падзеі, — гэта правільна. Усё ж такі гэта людзі, якія героі самі па сабе. Яны, нягледзячы на свае праблемы, выходзяць на арэну і выступаюць за сваю краіну. Таму як спартсмэн я гэта разумею. Лічу, што гэта было няправільна — адхіліць расейскіх атлетаў», — заявіла Герасіменя.
Пра палітычную падаплёку ўчынку Фомачкіна праслаўленая плыўчыха разважаць ня хоча: «Не хачу я ў гэта лезьці, хоць, магчыма, тут сапраўды прысутнічае нейкая палітыка. Я магу толькі сказаць, што як спартсмэн разумею гэтую акцыю салідарнасьці».
Пра гэта інфармуе БелаПАН.