Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер-міністар Узбэкістану тэрмінова прыбыў у Самарканд, дзе сямейныя пахаваньні Карымавых. У горадзе ідзе начная прыборка


Нязвыклая начная прыборка ў Самаркандзе
Нязвыклая начная прыборка ў Самаркандзе

Прэмʼер-міністар Узбэкістану Шаўкат Мірзіяеў 1 верасьня ў другой палове дня тэрміновау прыбыў у Самарканд. Паводле рэпарцёра ўзбэцкай рэдакцыі «Радыё Свабода», аўтамабілі не пускаюць на тэрыторыю ад абсэрваторыі Ўлугбэка да цэнтральнага рынку, дарогі перакрытыя з усіх бакоў. Ля маўзалея Шахі Зінда былі заўважаныя грузавыя аўтамабілі. У горадзе шмат міліцыі.

Рэпарцёр радыё Свабода кажа, што бачыў каля маўзалея Шахі Зінда грузавыя аўтамабілі, якія перавозяць цэглу.

Гэтыя грузавыя аўтамабілі, па словах відавочцаў, таксама былі заўважаныя каля сквэра, разьмешчанага побач з фамільнай магілай Гуры-Амір.

«Шахі Зінда» – унікальны старажытны ансамбаль магілаў (1370-1449 гадоў), паводле даведнікаў, гэта месца пахаваньня царскіх асобаў. Але асноўным маўзалеем, адкуль і пачынаецца нэкропаль, лічыцца меркаваная магіла стрыечнага брата прарока Мухамэда – Кусама Ібн-Абаса. Яго так і называлі «Шахі Зінда», што ў перакладзе з пэрсыдскага азначае «Жывы Цар». Гэты комплекс – важнае месца палёмніцтва, шанаванае ў народзе як сьвятыня. Тут пахаваныя два браты Іслама Карымава.

Начная прыборка
Начная прыборка


Як паведамляе зь месца падзеі журналіст, нягледзячы на позьні час, тысячы дворнікаў чысьцяць тэрыторыю ад плошчы Рэгістан да маўзалея Бібіханім.

Пакуль прэзыдэнт Іслам Карымаў знаходзіцца, як афіцыйна паведамляюць, на стацыянарным лячэньні ў выніку кровазьліцьця ў мозг, галоўнай асобай выканаўчай улады рэспублікі зьяўляецца прэмʼер-міністар Шаўкат Мірзіяеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG