Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліп гурту Rahis і фатографа Віктара Малышчыца — відэа году па вэрсіі Tuzin.fm


Віктар Малышчыц у кліпе «Грэй мяне»
Віктар Малышчыц у кліпе «Грэй мяне»

Музычны партал tuzin.fm падвёў аўдыё- і відэавынікі сэзону 2015–2016. Паводле галасаваньня наведнікаў, найлепшым кліпам году прызнанае відэа на песьню Rahis «Грэй мяне», зьнятае пры ўдзеле фатографа Віктара Малышчыца.

Песьня году — «Быў. Ёсьць. Буду» на верш Караткевіча ў выкананьні Irdorath з альбома Dreamcatcher, які, у сваю чаргу, стаў альбомам году.

Кліп «Грэй мяне» ў фінале абагнаў па галасах «Дунаю» ад Znich, а да таго абышоў «Родны край» ад Brutto, «Попел» групы :B:N:, «Маё каханьне» Лявона Вольскага і іншыя.

Песьня «Быў. Ёсьць. Буду» абагнала ў фінале «Сеяць вецер» праекту Янкі Маўзэра «Мама». Сярод 12 песень-фіналістаў былі таксама «Зямля» «Мроі» ў выкананьні Лявона Вольскага і дзіцячага хору 25 АББА Orkiestra, «Ня веру» — першая беларускамоўная песьня гурту «Дай дарогу!», дэбютная песьня гурту Pauline «Маё мора» і іншыя.

У галасаваньні за альбом году Dreamcatcher абагнаў «Родны край» Brutto, «Лекавыя травы» Re1ikt, «На Марс!» Neuro Dubel і інш.

У рэгулярны чарт Tuzin.fm трапляюць новыя беларускамоўныя песьні і кліпы, якія прапануюць самі выканаўцы. Фіналістаў сэзону сярод песень, кліпаў і альбомаў абіралі філёзафы Валянцін Акудовіч, Міхаіл Баярын, Вольга Шпарага, Уладзімер Мацкевіч, Ігар Бабкоў, а таксама рэдакцыя парталу. Карыстальнікі маглі аддаць голас за аднаго, двух ці трох фіналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG