Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 жніўня 2016: 25 год таму Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі атрымала канстытуцыйны статус


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

«Малады фронт» ладзіць «Купальскія чытаньні» каля помніка Янку Купалу ў Менску. Пачатак а 18.00.

Cустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, якія ў жніўні 1991 году давялі да абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Менск, пр. газэты Праўда (ст. м. Пятроўшчына), д. 11, бізнэс-цэнтар IBB, канфэрэнц-заля. Пачатак а 19.00. Арганізатар: КХП-БНФ.

У Менску ў клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) з канцэртам выступіць гурт «Крама». Пачатак а 20:00.

У Барысаве пройдзе матч раўнду плэй-оф Лігі Эўропы паміж мясцовым БАТЭ і «Астаной» (Казахстан). Пачатак а 21:00.

У гісторыі:

1530 — нарадзіўся Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар «усяе Русі».

1804 — у Сьвіслачы адкрытая 6-клясавая гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.

1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

1932 — нарадзіўся Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1949 — нарадзілася Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

1953 — нарадзіўся Ўладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік.

1968 — восем дысыдэнтаў правялі на Краснай плошчы ў Маскве дэманстрацыю супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.

1991 — На пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпыненая дзейнасьць КПБ.

У памяці:

1680 — памёр Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч, іераманах ордэну базыльянаў.

1900 — Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філёзаф.

1991 — памёр Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзяяч беларускай эміграцыі.

Цытата:

Пакуль мы ўсё яшчэ

Сабе належым,

I самі

На зямлі бацькоў пануем,

Пакуль ня б’ем чалом

Суседзкім вежам,

Бо вежу Белую сваю шануем,

Пакуль ня душым горла

Думкам сьвежым

I хмарачосы подласьці руйнуем,

I старцамі па сьвеце не начлежым,

I вольных незайздросліва раўнуем, —

Мы незалежныя!

Рыгор Барадулін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG