Пра гэта паведамляе Эўрапейскі міжземнаморскі сэйсмалягічны цэнтар (EMSC).
Штуршкі адбыліся ў 47 мілях на паўднёвы ўсход ад Пэруджы і адчуваліся ў Рыме. Эпіцэнтар знаходзіўся на глыбіні 6,2 мілі, перадае Reuters.
Праз гадзіну пасьля першага штуршка адбыўся паўторны землятрус магнітудай 5,5 баляў.
У выніку землятрусу нанесеныя сур’ёзныя пашкоджаньні гораду Аматрычэ, пад абломкамі дамоў знаходзяцца людзі.
Паводле апошняй інфармацыі мясцовых СМІ, пацьверджаная гібель 14 чалавек, адзначае Reuters.