Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежнікаў пусьцяць на Аўгустоўскі канал бязь візаў 


Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца бязь візы ў спэцыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і на прылеглых да яго тэрыторыях.

Такая норма ўведзеная ўказам прэзыдэнта ад 23 жніўня № 318 «Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».

Паводле прэс-службы беларускага кіраўніка, такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць мяжу з боку Польшчы праз пункты пропуску Лясная (Рудаўка) і Брузгі (Кузьніца Беластоцкая), з боку Літвы — праз пункты пропуску Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас).

«Увядзеньне бязьвізавага парадку наведваньня „Аўгустоўскага каналу“ заклікана садзейнічаць павелічэньню турыстычнага патоку на тэрыторыю парку, працоўнай занятасьці мясцовага насельніцтва, прыцягненьню інвэстыцый у разьвіцьцё інфраструктуры парку, правядзеньню буйных міжнародных турыстычных і спартовых мерапрыемстваў», — адзначаецца ў паведамленьні.

Указ дзейнічае да 31 сьнежня 2017 году «з магчымасьцю падаўжэньня на нявызначаны тэрмін».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG