Пра гэта паведамляецца на сайце СБУ.
Як гаворыцца ў заяве спэцслужбы, выбухоўка знойдзеная ў Мар’інскім раёне Данецкай вобласьці. У СБУ сьцьвярджаюць, што зь яе дапамогай прыхільнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі плянавалі ўчыніць выбухі на цывільных і вайсковых аб’ектах у вобласьці перад сьвяткаваньнем Дня незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня.
Ніякіх зьвестак пра затрыманьні датычных да падрыхтоўкі выбухаў няма. На сайце СБУ апублікаванае відэа з памяшканьня, дзе была знойдзеная выбухоўка.