Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнт «Прэсбола» быў у аўтобусе, на які напалі ў Рыё. Відэа


Артур Жоль знаходзіўся ў аўтобусе з журналістамі, які курсіруе паміж спартовымі аб’ектамі Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Як піша BBC, спачатку паступалі паведамленьні, што аўтобус быў абстраляны з агнястрэльнай зброі, аднак пазьней высьветлілася, што невядомыя кідалі камяні.

«Спэцыяльны аўтобус, прызначаны для перавозкі журналістаў паміж алімпійскімі аб’ектамі, у аўторак вечарам вяртаўся з кластэра „Дэадора“ да галоўнага прэс-цэнтру, разьмешчанага ў Алімпійскім парку. На сярэдзіне дарогі, каля 20.15 па мясцовым часе, пачуліся два глухія выбухі. Журналіст „Прэсбола“ Артур Жоль, які быў у салёне аўтобуса, убачыў, што шкло каля яго спрэс пакрыта расколінамі, і адразу ж лёг на падлогу. Тое самае зрабілі астатнія прадстаўнікі СМІ, кіроўцу яны казалі не спыняцца. Аўтобус даехаў да бліжэйшай паліцэйскай машыны, дзе яго агледзелі паліцыянты. Дзьве шыбы цалкам раскрышыліся, і ў адной зь іх была выяўлена невялікая адтуліна — некалькі мілімэтраў у дыямэтры. Іншых сьлядоў пашкоджаньняў не знайшлося. Паліцэйскі застаўся ў салёне, і аўтобус працягнуў шлях з машынамі суправаджэньня», — перадае сайт «Прэсбола».

Дарога, што вядзе ад кластэра «Дэадора» да алімпійскага парку, праходзіць паўз раёны фавэлаў і паўз скалы.

Сур’ёзна ніхто не пацярпеў, але некаторыя журналісты, якія былі ў салёне, атрымалі лёгкія парэзы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG