Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За 4 гады дэпутаты ініцыявалі толькі 3 законы» — у інтэрнэце патрабуюць даць справаздачу за безыніцыятыўнасьць


Паседжаньне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота
Паседжаньне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота

Онлайн-пляцоўка грамадзкіх ініцыятываў zvarot.by пачала кампанію «Аб прадстаўленьні справаздачы за пэрыяд знаходжаньня ў статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь».

На думку ініцыятараў кампаніі, «дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5 скліканьня выкарыстоўвалі сваё права на ўнясеньне законаў толькі 3 разы, гэта значыць, што за 4 гады 110 народных абраньнікаў не змаглі сфармуляваць дастатковай колькасьці законаў, якія адлюстроўвалі б інтарэсы грамадзян».

«1/3 дэпутатаў займае дэпутацкае крэсла ня першы тэрмін. Аднак, на жаль, варта адзначыць непрымальна нізкую актыўнасьць дэпутатаў у распрацоўцы і прыняцьці нарматыўных актаў самастойна», — сьцьвярджаюць ініцыятары кампаніі.

Паводле інфармацыі ў апісаньні кампаніі, цягам некаторых год дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5 скліканьня не ініцыявалі ніводнага законапраекту:

"Вось прыклады законаў, якія ініцыявалі дэпутаты 5 скліканьня Палаты прадстаўнікоў: у 2012 г. — 0, у 2013 г. — «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб турызьме», у 2014 г. — Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь „Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь“ (удасканаленьне нормаў закону з улікам практыкі яго прымяненьня), 2015 г. — „Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі“, 2016 г. — 0».

Падтрымаць кампанію можа тут. Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Палату прадстаўнікоў 11 жніўня.

Zvarot.by — онлайн-пляцоўка для звароту грамадзян у дзяржаўныя органы Беларусі. У 2012 годзе закон «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў» даў магчымасьць зьвяртацца ў дзяржаўныя органы з дапамогай электронных зваротаў на e-mail дзяржаўнага органу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG