Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дазволілі! Упершыню за апошнія гады Вольскі выступіць на афіцыйным канцэрце ў Беларусі


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Гадзінны канцэрт адбудзецца 19 жніўня ў межах конкурсу «Засьпявай 3.0» на летняй тэрасе кавярні «Chill out» на плошчы Свабоды ў Менску. Лявон Вольскі прасьпявае найлепшыя песьні, якія можна выканаць у акустыцы.

Арганізатар конкурсу Сяргей Будкін атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт Віктара Лупасіна, Фёдара Жывалеўскага і гурта «Лейбонік» пры ўдзеле Лявона Вольскага. Дакумэнт падпісаны першым намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня — начальнікам упраўленьня культуры Рудзікавай В. У.

«Гэта не зусім сольны канцэрт Лявона Вольскага. Гэта апошні канцэрт у летняй сэрыі конкурсу маладых выканаўцаў „Засьпявай 3.0“. Вольскі ўваходзіць у склад журы, і мы прапанавалі яму выступіць», — кажа Сяргей Будкін.

Сяргей Будкін
Сяргей Будкін

Ён адзначыў: казаць пра тое, што канцэртная дзейнасьць Вольскага цалкам дазволеная, рана.

«Складана сказаць, што адбываецца ў галовах чыноўнікаў, якія даюць гастрольныя пасьведчаньні. Толькі спадзяюся, што ўсім хопіць розуму не перашкаджаць і даць Лявону выступіць і падтрымаць маладых выканаўцаў», — адзначыў арганізатар канцэрту.

Сяргей Будкін папярэджвае: нягледзячы на тое, што гастрольнае пасьведчаньне атрыманае, гарантаваць тое, што канцэрт адбудзецца, немагчыма:

«Яшчэ ня факт, што канцэрт пройдзе. Гэта вялікая рызыка. Мы адразу будзем пра гэта папярэджваць тых, хто будзе набываць квіткі. Але ў выпадку забароны канцэрту набыты квіток будзе дзейнічаць як сэртыфікат на пакупку ў краме symbal.by».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG