Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сасноў адкідае абвінавачваньні БТ на адрас НІСЭПД


Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў

У перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» учора, 31 ліпеня 2016 году, паказалі расьсьледаваньне «Прымат НІСЭПД».

У рэпартажы сьцьвярджаецца, што сацыялягічныя дасьледаваньні, вынікі якіх пэрыядычна публікуе НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў), — гэта фэйк, а грошы, якія выдзяляюцца інстытуту замежнымі партнэрамі, забіраюць сабе яго кіраўнікі.

Журналісты «Беларусь 1» заявілі, што яны прыйшлі да такой высновы на падставе дакумэнта з унутранай справаздачай НІСЭПД, які трапіў да іх выпадкова, а таксама на падставе інтэрвію зь людзьмі, якія, паводле дакумэнтаў інстытуту, бралі ўдзел у сацапытаньнях. На камэру гэтыя людзі адмаўляюць сваю датычнасьць да дасьледаваньня.

Экс-міністар працы, супрацоўнік НІСЭПД Аляксандар Сасноў сказаў Свабодзе, што матэрыял БТ не адпавядае рэчаіснасьці:

«На БТ сказалі, што ў НІСЭПД не праводзіцца ніякіх дасьледаваньняў. А хто-небудзь бачыў надрукаваныя вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў ад дзяржаўных сацыялягічных службаў? Я — не. Дык вынікае, што дзяржава таксама прадукуе фэйкі».

Аляксандар Сасноў лічыць, што фільм «Прымат НІСЭПД», падрыхтаваны каналам «Беларусь 1», можа быць зьвязаны з выбарчай кампаніяй, якая выклікае ў грамадзтве цікавасьць да палітычных падзеяў:

«Можа, гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй. А можа, знайшоўся чалавек, які захацеў нешта прыціснуць. Гэта ж як бывае. Калі ўзяць чалавека і прыціснуць яму пальцы дзьвярыма, дык ён што заўгодна на камэру скажа. Таму верыць БТ немагчыма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG