прыяжджала днямі сяброўка, распавяла, што была на лецішчы ў сваёй былой аднагрупніцы.
тая аднагрупніца нейкім чынам удала выйшла замуж за вельмі багатага турка, нарадзіла яму трох хлопчыкаў і яны разышліся ў розныя бакі. ён зь дзецьмі, яна з — грашыма.
і вось уяві, сябра, — кажа мне Л. — яна, якая ў жыцьці толькі здолела выйсьці замуж, і адхапіць тоўсты куш... варыць супы на вадзе Evian.
што?!
я сур’ёзна... яна такая: «сёньня будзе мая фірмовая салянка!» — і адправіла свайго кіроўцу, які ляжаў у гамаку, па дваццаць бутэлек Evian у Менск у «Карону»!
а.і. бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org