Паліцыянты і супрацоўнікі СБУ пры дапамозе пажарна-ратавальнай службы выразалі з машыны крэсла, на якім сядзеў Павал Шарамет у момант выбуху. Пасьля гэтага прыбіральнікі сабралі ўсе кавалкі аўтамабіля, раскіданыя выбухам, а сам аўтамабіль быў эвакуяваны.
Разам з гэтым на скрыжаваньні вуліц пачалі зьяўляцца кветкі, прынесеныя жыхарамі Кіева ў гонар памяці загінулага журналіста.